Меры процідзеяння выклікам і пагрозам у сучасным свеце абмяркоўваюць сёння ў Маскве

30 октября 2018

Там праходзіць Савет Парламенцкай асамблеі АДКБ. На парадку дня - больш за 10 пытанняў. Адно з галоўных - становішча ў зоне адказнасці Арганізацыі. Прадстаўнікі парламентаў вырашылі стварыць адзіны спіс арганізацый, якія прызнаныя тэрарыстычнымі, адобрылі праект мадэльнага закона, які гарантуе бяспеку буйных міжнародных і спартыўных мерапрыемстваў.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Прынята канцэпцыя нарматыўна-прававога дакумента, які накіраваны на гарантаванне бяспекі падчас правядзення важных міжнародных, спартыўных мерапрыемстваў. Гэта вельмі важна для Беларусі. Вы ведаеце, што ў наступным годзе мы праводзім II Еўрапейскія гульні, а ў 2021 годзе - чэмпіянат свету па хакеі".

У Парламенцкую асамблею ўваходзяць шэсць крані: Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Арменія і Таджыкістан. Сёння на сустрэчы ў якасці назіральнікаў прысутнічалі і прадстаўнікі Сербіі.