Марцін Сайдзік: Пакуль не атрымалася наблізіцца да завяршэння канфлікту

13 февраля 2019

Літаральна напярэдадні споўнілася 4 гады з дня падпісання мінскіх пагадненняў. Сёння пасля завяршэння чарговага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік са шкадаваннем адзначыў, што пакуль не атрымалася наблізіцца да завяршэння канфлікту. Аднак важным дасягненнем апошніх перамоў стала перадача 33 зняволеных з асобных раёнаў Луганскай вобласці.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе:

"Гуманітарная рабочая група прывітала перадачу 33 зняволеных, не звязаных з канфліктам, з АРЛВ на тэрыторыю, падкантрольную ўраду Украіны. Перадача адбылася 7 лютага. Сёння група прадоўжыла абмеркаванне пытанняў, звязаных з далейшай перадачай такіх зняволеных".

Раней спецпрадстаўнік АБСЕ адзначыў выніковасць працы кантактнай групы. Летась колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва скарацілася да самага нізкага ўзроўню з пачатку канфлікту і ні адной - з пачатку гэтага года. Як падкрэсліць Марцін Сайдзік, адзіным шляхам да міру ў Данбасе з'яўляецца "поўнае выкананне мінскіх пагадненняў усімі бакамі".