Марцін Сайдзік: Агонь на лініі судакранання на Данбасе павінен спыніцца ў найбліжэйшыя дні

27 августа 2015

Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік. Чарговая сустрэча групы, у якой таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, прайшла ў Мінску ўчора. Перамовы зацягнуліся да ночы.

Марцін Сайдзік таксама паведаміў, што дзякуючы высілкам дыпламатаў чыгуначная сувязь на Данбасе адноўленая ў некалькіх кірунках. Працягваюцца перамовы аб адвядзенні ўзбраенняў калібрам да 100 міліметраў. Наступная сустрэча кантактнай групы па Украіне запланаваная на 8 верасня. Рабочая група па бяспецы працягне працу сёння ў 10 раніцы, а група па палітпытаннях дасягнула пагаднення праводзіць у верасні штотыднёвыя сустрэчы.