Маргарэта Седэрфельт: Легітымнасць выбараў гарантуе беларускі народ

18 ноября 2019
Сваю папярэднюю справаздачу па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі   прадставілі і назіральнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Як заявіла на сумеснай прэс-канферэнцыі  спецыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ  Маргарэта Седэрфельт,  легітымнасць выбараў гарантуе беларускі народ. 

Маргарэта Седэрфельт, спецыяльны каардынатар і кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ: "Легітымнасць не гарантуецца міжнароднай арганізацыяй. Яна гарантуецца самім народам, народам Беларусі, не намі. Мы знаходзімся тут, каб паспрыяць празрыстасці і ўмацаванню выбарчых працэсаў у Беларусі. Спадзяёмся, што нашы назіранні будуць прынятыя ў канструктыўным ключы і паспрыяюць умацаванню выбарчай сістэмы і паспяховаму правядзенню далейшых выбараў. Гэта для нас вельмі важна. Беларусь з'яўляецца дзяржавай - членам АБСЕ". 

Разам з тым, як звычайна, прадстаўнікі місіі агучылі шэраг заўваг. У іх,  традыцыйна,  нічога новага. Такія  заўвагі раздаюцца ўсякі раз па завяршэнні выбарчых кампаній. Канчатковая справаздача будзе прадстаўлена пазней.


Тэгі:

#Выборы 2019