М. Сайдзік: Сітуацыя на ўсходзе Украіны паляпшаецца, але застаецца нездавальняючай

12 апреля 2017

Сітуацыя на ўсходзе Украіны паляпшаецца, але ўсё яшчэ застаецца нездавальняючай. З такой заявай выступіў прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік, падводзячы вынікі сённяшняга пасяджэння трохбаковай кантактнай групы. Акрамя пытанняў бяспекі, адной з галоўных тэм пасяджэнні стала вызваленне грамадзян, якіх утрымліваюць бакі канфлікту.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Сёння дыскусія канцэнтравалася на вызваленні асоб, якіх утрымліваюць у сувязі з канфліктам. Як і папярэдні раз, увага надавалася стварэнню механізма з удзелам трэцяга боку верыфікацыі жадання тых грамадзян, якія пасля вызвалення хацелі б застацца на тэрыторыі, дзе яны знаходзіліся падчас зняволення".

Таксама Марцін Сайдзік выказаў надзею, што падчас велікодных свят будуць выконвацца дамоўленасці аб спыненні агню, дасягнутыя на папярэднім пасяджэнні кантактнай групы. Па выніках сённяшняй сустрэчы перагаворшчыкі афіцыйна заявілі аб прыхільнасці перамір'ю. Наступная сустрэча ў мінскім фармаце намечана на канец красавіка.