Прыняцце стратэгіі развіцця ЕАЭС да 2025 года - гістарычная падзея. Гэта дакумент, які дазволіць па-новаму вырашаць многія пытанні і перайсці на пэўныя механізмы рэалізацыі інтэграцыі. Вынікі Вышэйшага Еўразійскага савета падвёў старшыня ЕЭК Міхаіл Мясніковіч.
Міхаіл Мясніковіч, старшыня ЕЭК: "Нам неабходна больш поўна задзейнічаць прамысловы патэнцыял, гандлёва-лагістычныя магчымасці, для таго, каб забяспечыць узаемную дапаўняльнасць эканомік нашых дзяржаў. За гэтым новыя рабочыя месцы, новыя інтэлектуальныя магчымасці, у нас засяроджаны вялізны патэнцыял, які трэба задзейнічаць. 11 кірункаў развіцця інтэграцыі, 332 механізмы, што каму і калі зрабіць. Гэта вялізная праца для камісіі, і мы разлічваем на суладную працу з урадамі краін - членаў ЕАЭС. Безумоўна, трэба ўлічваць і суверэнныя нацыянальныя інтарэсы, ніхто не збіраецца дамініраваць. У гэтым сіла нашага дакумента і сіла нашай інтэграцыі".













