М.Мясніковіч: Рост эканомік краін ЕАЭС у 2021 годзе прагназуецца на ўзроўні не менш за 3,2 %

6 февраля 2021
Рост эканомік краін ЕАЭС у 2021 годзе прагназуецца на ўзроўні не менш за 3,2 %. Пра гэта заявіў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, што адбылося ў Алматы. 

Былі прыняты рашэнні, важныя для ўсіх краін "пяцёркі" 


Гэта забеспячэнне сыравінай прадпрыемстваў металургічнай прамысловасці, каардынацыя работы племянной жывёлагадоўлі і меры па абароне ўнутранага рынку. Падчас пасяджэнняў Беларусь акрэсліла сваю пазіцыю: роўная інтэграцыя для ўсіх і выкананне ўсіх дамоўленасцяў. Наступны раз партнёры ўзгодняць пазіцыі на еўразійскім рынку ў красавіку ў Расіі. У якім фармаце  - анлайн або афлайн -  пакажа час.