Лукашэнка пра старшынства ў АДКБ: Мэты, вызначаныя беларускім бокам, у цэлым дасягнутыя

23 ноября 2023

Пра бяспеку ў рэгіёне і свеце гавораць сёння ў беларускай сталіцы. Мінск прымае саміт АДКБ.

У Палац Незалежнасці прыехалі прэзідэнты Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Расіі. Аляксандр Лукашэнка асабіста сустракае кожнага госця. Ад удзелу адмовіўся толькі лідар Арменіі. Але гэта не паўплывае на легітымнасць рашэнняў, прынятых сёння па выніках перамоў. У гэтыя хвіліны яны праходзяць у вузкім складзе. АДКБ застаецца неад'емным элементам гарантавання бяспекі не толькі краін - удзельніц аб'яднання, але і Еўразійскага рэгіёна ў цэлым. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы саміт. Ён праходзіць пад старшынствам нашага Прэзідэнта (Беларусь сёлета ўзначальвае аб'яднанне). Пры гэтым наша краіна заўсёды была актыўным членам АДКБ. Развіццё арганізацыі, згуртаванне саюзнікаў па блоку, збліжэнне пазіцый па ўсіх кірунках дзейнасці арганізацыі Беларусь заўсёды ставіла ў аснову асноў. Сёння ў Мінску падводзяць вынікі адыходзячага года і вызначаюць ключавыя кірункі працы ў рамках АДКБ на перспектыву.  

Сёння на парадку дня актуальныя праблемы не толькі рэгіянальнай, але і міжнароднай бяспекі. Наш Прэзідэнт заклікаў прааналізаваць асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча ў зоне адказнасці АДКБ і свеце ў цэлым, а таксама прапанаваць новыя рашэнні па ўмацаванні бяспекі нашых краін.