З-за пандэміі ваеннага парада з нагоды святкавання 77-й гадавіны вызвалення ад французскага мандата не будзе. Адбудзецца ўскладанне кветак да помнікаў і могілак вядомых дзяржаўных дзеячаў. З Днём незалежнасці кіраўніка Лівана Мішэля Наіма Ауна і народ гэтай краіны павіншаваў прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што наяўныя дамоўленасці паміж краінамі будуць выконвацца. Мінск гатовы працягнуць руку дапамогі ліванскім сябрам у пераадоленні наяўных цяжкасцей шляхам пастаўкі прадукцыі сваёй вытворчасці, удзелу ў праектах прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Ліван сёння адзначае Дзень незалежнасці
22 ноября 2020













