Лідзія Ярмошына: Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 10 снежня

15 ноября 2017

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 10 снежня, заявіла сёння Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама. Напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову прызначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года. Зараз каляндарны план дапаўняецца спецраздзелам, што тычыцца стварэння асабістых выбарчых фондаў кандыдатаў. Дарэчы, апошні дзень здачы дакументаў - 8 студзеня.