Лідзія Ярмошына сустрэлася з прадстаўнікамі тэрытарыяльных камісій Магілёўскай вобласці

29 июля 2015

Для ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у краіне, створаныя роўныя ўмовы і іх працы садзейнічаюць мясцовыя ўлады і выбарчыя камісіі - аб гэтым сёння заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з прадстаўнікамі тэрытарыяльных камісій Магілёўскай вобласці. Старшыня ЦВК адзначыла, што ў гэтым рэгіёне створаныя добрыя ўмовы для правядзення пікетаў як у малых гарадах, так і ў самім абласным цэнтры.