Лідзія Ярмошына прагаласавала датэрмінова

15 февраля 2018

За два дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прынялі 11,06 выбаршчыкаў.

Датэрмінова зрабіла свой выбар сёння і старшыня ЦВК. Гаворачы пра выбраную кандыдатуру, Лідзія Ярмошына адзначыла, што ўважліва разглядала асобу кожнага.

Нагадаем, прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 17 лютага ўключна з 10 раніцы да 2 дня і з 4 да 7 вечара. Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць у нядзелю. Кандыдатамі ў дэпутаты, паводле апошніх звестак, зарэгістравана больш за 22 тысячы чалавек. Будзе размеркавана крыху больш за 18 тысяч мандатаў.