Лідары краін ЕАЭС абмяркоўваюць стратэгію інтэграцыі да 2025 года

19 мая 2020
Жыццё і эканоміка "еўразійскай пяцёркі" падчас і пасля пандэміі, стратэгія ЕАЭС на наступныя 5 гадоў і міжнароднае супрацоўніцтва.  Гэта парадак сённяшняга саміту лідараў краін аб'яднання, які ўжо другі раз сёлета праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі. Мінулую "віртуальную сустрэчу" месяц таму прысвяцілі супрацьстаянню COVID-19 і крокам па аднаўленні і развіцці ў эпоху пасткаранавіруса. Тэма актуальная па-ранейшаму. Менавіта таму важна выразна вызначыць, як будзе развівацца саюз у новых умовах. Ёсць план на найбліжэйшыя 5 гадоў - такая "дарожная карта" інтэграцыі. Паводле дакумента, краіны яшчэ больш узмоцняць узаемадзеянне ў сферы аховы здароўя. У цэлым жа астатнія прапановы сугучныя прыярытэтам старшынства Беларусі ў аб'яднанні. Гэта стварэнне спрыяльнага асяроддзя для руху тавараў, паслуг. Трэба прыняць своечасовыя рашэнні, сфарміраваць агульныя рынкі: энергетычны, газу, нафты і нафтапрадуктаў.

У стратэгіі "саюза пяці" на найбліжэйшыя 5 гадоў адлюстраваныя і новыя кірункі: развіццё зялёных тэхналогій, выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, праекты ў сферах навукі і адукацыі. Сёння палітыкам трэба будзе вызначыцца яшчэ па некалькіх важных пытаннях, напрыклад, як будзе развівацца транспартны рынак ЕАЭС - размова аб стварэнні ўмоў для празрыстых грузаперавозак. Абмяркуюць і міжнароднае партнёрства. Імідж ЕАЭС з кожным годам толькі ўзмацняецца, усё больш дзяржаў заяўляюць аб супрацоўніцтве.


Куба жадае атрымаць статус назіральніка ў ЕАЭС

Ужо створаныя зоны свабоднага гандлю з В'етнамам, Іранам, Сербіяй і Сінгапурам. Працягваюцца перамовы з Егіптам, Ізраілем і Індыяй. Сёння павінны разгледзець заяўку Кубы - гэтая краіна імкнецца стаць назіральнікам у аб'яднанні. Дарэчы, аналагічнае жаданне выявіў і Узбекістан. Пакуль жа афіцыйны статус назіральніка ёсць толькі ў Малдовы.