Лідары "нармандскай чацвёркі" правядуць сёння тэлефонныя перамовы

24 июля 2017

Іх галоўнай тэмай стане рэальнае забеспячэнне выканання рэжыму спынення агню на ўсходзе Украіны. Адзначым, для абранага ўвесну прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона ўдзел у такім фармаце стане дэбютным. Ад вынікаў перамоў будзе залежаць і ход пасяджэнняў у Мінску. На канец ліпеня кантактная група запланавала відэаканферэнцыю аб абмене палоннымі, а другога жніўня дыпламаты сустрэнуцца ў беларускай сталіцы асабіста. Нагадаем, зараз у Данбасе дзейнічае так званае хлебнае перамір'е - на перыяд уборкі збожжа. Аднак назіральнікі паведамляюць, што на асобных участках рэжым цішыні парушаецца.