Леанід Кучма зноў будзе прадстаўляць Украіну ў трохбаковай кантактнай групе

3 июня 2019
Леанід Кучма зноў будзе прадстаўляць Украіну ў трохбаковай кантактнай групе па сітуацыі на ўсходзе гэтай краіны. Гэта заявіў прэзідэнт  Уладзімір Зяленскі падчас брыфінгу і адзначыў, што Кіеў ужо мае канкрэтныя новыя прапановы па Данбасе. Найбліжэйшае пасяджэнне кантактнай групы адбудзецца 5 чэрвеня.  Нагадаем,  Леанід Кучма завяршыў работу ў якасці прадстаўніка Кіева ў кантактнай групе ў Мінску ў кастрычніку 2018 года.