Леанід Кучма падаў у адстаўку з пасады прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе

28 сентября 2018

Леанід Кучма падаў у адстаўку з пасады прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.

Аб прычынах пакуль не паведамляецца. Здаючы свае паўнамоцтвы, ён выказаў надзею, што яго пераемнікі будуць працаваць лепш за яго. Пры гэтым Кучма дадаў, што замена яшчэ не знойдзеная. Другі прэзідэнт Украіны з 2014 года прадстаўляў Кіеў на сустрэчах кантактнай групы ў Мінску. За гэты перыяд падчас пасяджэнняў былі прынятыя некалькі дакументаў, якія рэгламентуюць крокі па дээскалацыі канфлікту на ўсходзе Украіны.