Леанід Кучма даў эксклюзіўнае інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір"

17 июня 2015

Шляхі ўрэгулявання крызісу на паўднёвым усходзе Украіны чарговы раз шукалі ў Мінску. Учора ў беларускай сталіцы адбылася сустрэча кантактнай групы. Станоўчыя крокі ёсць, але іх мала. Пра гэта заявіла журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні. Яна прыняла ўдзел у перамовах, хоць раней паведамлялася, што падае ў адстаўку. Дарэчы, пра гэта і не толькі ўчора адразу пасля сустрэчы кантактнай групы наш калега Дзмітрый Бачкоў распытаў экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучму - аднаго з удзельнікаў перамоў.

Леанід Кучма, экс-прэзідэнт Украіны: "Хайдзі Тальявіні шмат гадоў працавала па Каўказе і па Грузіі, так што вопыт у яе каласальны. Яна прымушае сябе слухаць. Яна спрабуе знайсці кансенсус паміж усімі намі, усімі сіламі. Таму, вядома, мы будзем на першым этапе адчуваць страту, і вельмі шкада, што яна сыходзіць. Тыя праблемы, якія мы абмяркоўваем, гэта не значыць, што мы тут вырашаем, таму што ў нас назва "кантактная група", а не "орган выканаўчай улады", але мы даем шлях, расчышчаем дарогу да міру".

Дзмітрый Бачкоў: "Гэта значыць мінская пляцоўка сябе не вычарпала, як гавораць скептыкі?"

Леанід Кучма, экс-прэзідэнт Украіны: "Гэта гавораць людзі, якія наўзамен нічога не могуць прапанаваць. Сёння шмат ёсць ахвотнікаў крытыкаваць. І ты гаворыш, а што ты прапаноўваеш наўзамен? Нічога. Таму што альтэрнатывы палітычнаму ўрэгуляванню на сённяшні дзень увесь свет і Украіна ў тым ліку не бачыць. Таму з цяжкасцю, спатыкаючыся і паднімаючыся, кантактная група ідзе наперад".

Што трэба, каб Масква і Кіеў аднавілі адносіны, ці няма шкадаванняў ад рэзкага павароту на Захад, і наколькі з Мінска кантактная група можа ўплываць на працэсы на паўднёвым усходзе Украіны? На гэтыя і іншыя пытанні Леанід Кучма адказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір". Глядзіце ў нядзелю ў 21:00.