У Беларусі сістэма перадвыбарнай агітацыі вельмі простая. Аб гэтым сёння ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Кандыдатам у прэзідэнты дастаткова падаць заяву ў мясцовыя ўлады, дзе і калі яны будуць праводзіць свае агітацыйныя мерапрыемствы. Такая мера патрэбная ў першую чаргу для таго, каб у дадзеным месцы быў забяспечаны грамадскі парадак, а таксама ў пазбяганне супадзенняў.
Як адзначыла Лідзія Ярмошына, сёння больш за ўсё заявак, каля 40, на правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі паступіла ад Таццяны Караткевіч. Ад давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі - 16 заяў, і па 4 ад Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча.













