Л. Ярмошына: Парламенцкая кампанія ў Беларусі пераходзіць у актыўную фазу

4 сентября 2019

Парламенцкая кампанія ў Беларусі  пераходзіць у актыўную фазу. Аб гэтым у інтэрв'ю нашаму каналу заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама  Лідзія Ярмошына.

Парламенцкая кампанія: ідзе прыём заявак для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў.

У Белтэлерадыёкампаніі сёння адбыўся  запіс звароту  ў рамках парламенцкіх выбараў. Такім чынам, акруговыя і тэрытарыяльныя выбаркамы  сфарміраваныя. У склад кожнай камісіі ўвайшлі 13 чалавек, ужо адбыліся першыя пасяджэнні, вызначаны старшыні і сакратары. Зараз аж да 17 верасня  ЦВК прымае заяўкі для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. А ў гэтую нядзелю пачнецца наступны этап кампаніі - вылучэнне кандыдатаў. Прадставіць сваю кандыдатуру можна трыма спосабамі: на з'ездзе ад палітычнай партыі або працоўнага калектыву (яго мінімальная колькасць 300 чалавек) або ж сабраць тысячу подпісаў. Так што ўжо ў гэтую нядзелю беларусам могуць пазваніць  у дзверы  з просьбай падтрымаць таго або іншага прэтэндэнта.
Парламенцкая кампанія: Да 15 верасня Цэнтрвыбаркам вызначыць участкі для галасавання.
Да 15 верасня  Цэнтрвыбаркам  вызначыць участкі для галасавання. Знайсці свой беларусы змогуць, запампаваўшы спецыяльны дадатак, яго запусцяць літаральна на днях. Падрабязная інфармацыя з'явіцца на сайце цэнтральнай камісіі. Да выбараў праяўляюць актыўную цікавасць  нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі. Сёння ЦВК выдаў пасведчанне нумар адзін  місіі СНД -  яна ўжо прыступіла да працы.  Нагадаем, выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, парламенцкія - 17-га.



Тэгі:

#Выборы 2019