Л.Ярмошына: Цяперашняя кампанія прывядзе да з'яўлення новых асоб у палітыцы

15 декабря 2017

Выбары ў мясцовыя Саветы павінны прайсці з максімальнай адкрытасцю і альтэрнатывай, а з моманту старту выбарчай кампаніі ў ЦВК паступіла толькі адна скарга, якая датычылася фарміравання выбаркама. Як адзначыла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на навучальным семінары ў Гродне, у рэгіёнах ёсць выразнае разуменне таго, як павінны здзяйсняцца дэмакратычныя выбарчыя працэсы.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Калі мы зацікаўленыя ў актыўнасці, калі мы думаем пра тое, што нам трэба прасоўваць міжнародныя выбарчыя стандарты ў выглядзе нашай пазітыўнай праваўжывальнай практыкі, калі хочам зрабіць добрую рэпетыцыю перад галоўнымі выбарчымі кампаніямі, якія таксама хутка адбудуцца, - вядома, павінны выбары праводзіць з максімальнай альтэрнатывай і адкрытасцю".

Лідзія Ярмошына зрабіла прагноз, што цяперашняя кампанія прывядзе да з'яўлення новых асоб у палітыцы - гэта відаць нават на гэтым этапе кампаніі. Многія зарэгістраваныя групы заяўляюцца як незалежныя кандыдаты. Сёння прадстаўнікі рэгіянальнай камісіі пацвердзілі, што безальтэрнатыўных участкаў у Гродзенскім рэгіёне не будзе, а на наступным тыдні будуць аб'яўленыя спісы зарэгістраваных ініцыятыўных груп.