Беларускія парламентарыі зробяць усё магчымае, каб у працы міжнародных назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта не ўзнікла ніякіх праблем. Пра гэта сёння заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў нашай краіны Віктар Гумінскі на сустрэчы са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кентам Харстэдам. Апроч палітычнай кампаніі, бакі абмеркавалі і ўзаемадзеянне Беларусі з АБСЕ і Парламенцкай асамблеяй.
З прадстаўнікамі кароткатэрміновай місіі ПА АБСЕ сустрэлася і кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, міжнародныя назіральнікі задаволены ходам выбарчай кампаніі. Шэраг пытанняў, звязаных з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў і арганізацыяй працы па лініі АБСЕ, абмяркоўваўся сёння і на сустрэчы Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея са спецкаардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кентам Харстэдам.













