Кыргызстан прыняў рашэнне далучыцца да Мытнага саюза

14 апреля 2013

Паміж тым, наш магутны канкурэнтны козыр, які з'явіўся пасля таго, як Беларусь, Расія і Казахстан аб'ядналіся ў агульны Мытны саюз, ужо хутка можа стаць яшчэ больш прывабным за кошт пашырэння сваіх межаў і рынку. Кыргызстан прыняў рашэнне далучыцца да Мытнага саюза. Аб гэтым на тыдні заявіў прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў. Паводле яго слоў, уступленне ў саюз можа ажыццявіцца ўжо ў канцы гэтага года або ў пачатку наступнага, калі, зразумела, такое рашэнне прымуць усе бакі. Аргумент афіцыйнага Кыргызстана вельмі просты: краіне гэта выгадна.