Пра гэта сёння паведаміў кіраўнік місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі Жак Фор. Прадстаўнікі міжнароднага бюро сёння наведалі Ліду і працягнулі свой рабочы візіт у Гродне. Тут адбылася сустрэча са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Ігарам Жуком. Міжнародныя назіральнікі плануюць больш падрабязна азнаёміцца з ходам выбарчай кампаніі.
Жак Фор, кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі: "Мы тут для таго, каб сустрэцца з нашымі доўгатэрміновымі назіральнікамі і з прадстаўнікамі ўлад і абмеркаваць умовы размяшчэння назіральнікаў місіі АБСЕ, якія, як мы плануем, прыбудуць у канцы верасня. Таксама мы плануем больш падрабязна азнаёміцца з ходам перадвыбарнай кампаніі і абмеркаваць гэтыя пытанні з нашымі доўгатэрміновымі назіральнікамі".
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека назірае за выбарамі ў розных краінах. Не першы раз працуе місія і ў Беларусі, уключаючы як доўгатэрміновае, так і кароткатэрміновае назіранне.













