"Кошчын дом" з'явіцца ў рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі

9 марта 2020
Опера з пазнакай 0 +  ужо на гэтым тыдні з'явіцца ў рэпертуарнай афішы Вялікага тэатра Беларусі. Спектакль "Кошчын дом" паводле казкі Самуіла Маршака - дэбют для рэжысёра Дар'і Пататуркі і мастака-пастаноўшчыка Кацярыны Шымановіч на сцэне Вялікага. Новая пастаноўка - мікс лялечнага і музычнага жанраў. У спектаклі задзейнічаюць адразу тры віды лялек. Вялікія або планшэтныя - для салістаў, нацельныя для хору і тросцевыя для коцікаў дзіцячай студыі. 

Дар'я Пататурка, рэжысёр-пастаноўшчык оперы "Кошчын  дом": "Мы імкнёмся ў мастацкім рашэнні працягваць задумку аўтара, менавіта Маршака. Тут шмат змен сцэн, асабліва ў другім дзеянні. Такім чынам  мы ствараем мультыплікацыйную ілюзію  за кошт вось гэтай  змены. Гэта зноў жа крок да 21 стагоддзя ў сучаснасць".

Вольга Маліноўская, салістка Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Беларусі: "Вялікая складанасць гэтага спектакля ў тым, што ён спалучае ў сабе і вакальныя моманты, і драматычныя, дзе мы павінны гаварыць, а праз некалькі секунд мы павінны пачуць ноту ў аркестры і спяваць. З другой аркестравай рэпетыцыяй усе акцёры знайшлі вось гэты баланс, калі і слова гучала добра, гучна ў зале, і гэта не перашкаджала  вакалу. Прэм'ерныя паказы спектакля пройдуць 14  і 15 сакавіка".

Першая сустрэча з гледачом у оперы "Кошчын  дом" - 14 сакавіка. Дырыжыраваць  на прэм'ерным спектаклі  будзе Алег Лясун.