Кантактная група сёння працягне абмеркаванне новых участкаў развядзення сіл на ўсходзе Украіны

11 марта 2020
Чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны пройдзе сёння ў Мінску. Бакі працягнуць абмеркаванне новых участкаў развядзення сіл і сродкаў. На мінулым пасяджэнні ключавымі тэмамі таксама сталі:  спыненне агню, абмен палоннымі і пошук прапаўшых без весткі. Акрамя таго, былі закранутыя і пытанні супрацьміннай дзейнасці. Паводле слоў прадстаўніка АБСЕ Хайдзі Грау, міны застаюцца галоўнай прычынай ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва.