Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны сёння пачала працу ў Мінску

16 Студзеня 2020
Зараз ідуць пасяджэнні шэрагу рабочых груп па пытаннях палітыкі, эканомікі і бяспекі, а таксама па гуманітарных аспектах. Гэта першая сустрэча ў 2020 годзе. Як чакаецца, бакі правядуць абмеркаванне падрыхтоўкі наступнага этапу абмену палоннымі. Не застанецца без увагі і пытанне развядзення сіл і сродкаў на новых участках.