Кантактная група па Украіне. Бестэрміновае спыненне агню наступіць з 21 ліпеня

17 июля 2019
Бестэрміновае спыненне агню з 21 ліпеня - бакі канфлікту на ўсходзе Украіны ўзгаднілі новае перамір'е сёння ў рамках чарговага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы. Спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдык назваў вельмі своечасовым крокам, бо апошнім часам узрасла колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню.