Кантактная група па Данбасе збярэцца ў Мінску

18 сентября 2019

У Мінску сёння збярэцца трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. На сустрэчы могуць канчаткова дамовіцца  наконт  тэрмінаў развядзення  сіл у Пятроўскім і Залатым на лініі размежавання. У гэтым перакананы прадстаўнік ад Украіны, экс-прэзідэнт Леанід Кучма. Напярэдадні ён сустрэўся з паслом Францыі. Гаварылі дыпламаты аб імплементацыі Мінскіх пагадненняў. На сённяшнім пасяджэнні ў беларускай сталіцы ключавымі пытаннямі стануць таксама бяспека і абмен палоннымі.