Кантактная група абмяркуе развядзенне войскаў на ўсходзе Украіны

15 октября 2019

Трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны сёння абмяркуе развядзенне войскаў на Данбасе. Сустрэча адбудзецца ў Мінску. Яна стане першай пасля таго, як Украіна і іншыя члены групы ўзгаднілі "формулу Штайнмаера". Яна прадугледжвае асаблівы статус паўднёвага ўсходу краіны і правядзенне там выбараў. Адвод сіл павінен быў адбыцца на мінулым тыдні, 7 кастрычніка. На гэта бакам канфлікту адводзіліся тры дня. Аднак дагэтуль ён так і не адбыўся. Нагадаем, развядзенне сіл у Пятроўскім і Залатым - абавязковая ўмова для правядзення саміту ў "нармандскім фармаце".