Конкурс на выбарах у Палату прадстаўнікоў у сярэднім складае больш чым два чалавекі на месца

29 июля 2016

Гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

На сённяшні дзень выбарчыя камісіі атрымалі 263 пакеты дакументаў. Вылучэнне кандыдатаў прадоўжыцца да 1 жніўня. А праверка дакументаў і рэгістрацыя - да 11 чысла ўключна. На тыдні ў Беларусі завяршылася і фарміраванне ўчастковых камісій. У іх складзе больш чым 65 тысяч чалавек. 70% з іх - жанчыны, гэта прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: 

"Утварэнне праходзіла ў дакладнай адпаведнасці з рэкамендацыямі цэнтральнай камісіі. Прысутнічалі назіральнікі ад Выканкама СНД на пасяджэннях дадзеных камісій".

Акрэдытацыю ўжо атрымалі 193 міжнародныя назіральнікі. 142 - ад СНД і 51 - ад БДІПЧ АБСЕ. Сваю місію ў Беларусі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека пачне ўжо ў нядзелю. Парламенцкія выбары пройдуць 11 верасня.