Канфлікту ва Украіне абмеркавалі Міхаіл Мясніковіч і Пан Гі Мун

22 сентября 2014
Пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку сітуацыю вакол канфлікту ва Украіне абмеркавалі напярэдадні ў Нью-Ёрку на сустрэчы Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Размова, у прыватнасці, ішла наконт работы спецыялістаў ААН, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы праграмы перспектыўнага развіцця нашай краіны да 2020 і далей - 2030 гадоў. Дакумент дазволіць у будучыні выйсці на прамое ўзаемадзеянне з Сусветным банкам і іншымі фінансавымі арганізацыямі. Што да ўкраінскага пытання, то пры яго абмеркаванні з вуснаў Пан Гі Муна прагучалі словы падзякі ў адрас Беларусі і яе лідара.

Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі: Спадар Генеральны сакратар некалькі разоў выказаў словы падзякі Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тую вялізную ролю, якую ён узяў на сябе, каб садзейнічаць урэгуляванню гэтага цяжкага канфлікту ў нашай паўднёвай суседцы - ва Украіне. Перадаваў прывітанне Аляксандру Рыгоравічу і самыя добрыя пажаданні і падкрэсліў тую вялізную ролю, якую адыгрывае Прэзідэнт Беларусі і ў цэлым наша краіна не толькі ва ўрэгуляванні канфлікту, але і ў канструктыўным падыходзе па мірным вырашэнні многіх пытанняў і дынамічным развіцці ў пабудове грамадзянскага грамадства.

Нагадаем, беларуская дэлегацыя прыбыла ў Нью-Ёрк на Беларуска-амерыканскі інвестфорум. Ён праходзіць сёння. Як чакаецца, у ім возьмуць удзел больш як сто амерыканскіх кампаній.