Канферэнцыя "Стратэгіі і партнёрства для дасягнення Мэт устойлівага развіцця" адкрыецца сёння ў Мінску

6 июня 2018

Канферэнцыя па ўстойлівым развіцці "Стратэгіі і партнёрства для дасягнення Мэт устойлівага развіцця" сёння адкрыецца ў Мінску і збярэ больш як 250 удзельнікаў, а таксама экспертаў з Германіі і Украіны. Падчас дыскусіі будуць распрацаваныя прапановы для праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года, дзе ўлічаць рэалізацыю 17 Мэт ААН. У лютым па ініцыятыве Беларусі Мінск ужо прымаў маштабны рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў. Тады ж упершыню Беларусь наведала першы намеснік генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед. Сярод прыярытэтных тэм - ліквідацыя беднасці, барацьба з няроўнасцю і несправядлівасцю і рашэнне праблем па змене клімату. Беларусь у гэтай працы прымае актыўны ўдзел.