Сёння ў расійскай сталіцы сёмы раз праходзіць канферэнцыя па міжнароднай бяспецы. Сёлета ўдзельнічаюць міністры абароны, ваенныя эксперты і прадстаўнікі ААН, АДКБ, СНД, АБСЕ з 95-ці краін. Нашу дэлегацыю ўзначальвае міністр абароны. Як адзначана, сёння складваецца няпростая сітуацыя ў Еўропе: НАТА ўзмацняе сваю ваенную прысутнасць у Польшчы і краінах Балтыі. І, як адзначыў Андрэй Раўкоў журналістам, удзел у такіх канферэнцыях - гэта добрая магчымасць узняць пытанні, якія ў першую чаргу датычацца Усходнееўрапейскага рэгіёна.
Андрэй Раўкоў, Міністр абароны Беларусі: "Гаворым пра тыя праблемы, якія ў першую чаргу датычацца Беларусі і ў рамках Саюзнай дзяржавы з Расіяй, і ў рамках знаходжання нас у цэнтры Еўропы. Шукаем шляхі вырашэння гэтых праблем, шукаем пункты судакранання, шукаем тыя кантакты, якія дазволяць нам умацоўваць абараназдольнасць краіны і саюзнай дзяржавы".
Таксама размова ішла наконт беларуска-кітайскага ваеннага супрацоўніцтва. Заўтра нашу краіну з афіцыйным візітам наведае міністр абароны Кітая. І як адзначыў Андрэй Раўкоў, нашы краіны - стратэгічныя партнёры ў ваеннай сферы.













