Кампанія па парламенцкіх выбарах у Беларусі праходзіць без парушэнняў

23 августа 2016

Кампанія па парламенцкіх выбарах у Беларусі праходзіць без парушэнняў і ў адпаведнасці з каляндарным планам. Пра гэта сёння заявіў міжнародны назіральнік Міжпарламенцкай асамблеі СНД Юрый Андрэеў падчас наведвання гарадской і сельскай акруговай выбарчых камісій у Маладзечне. Паводле яго слоў, гэтая выбарчая кампанія ўжо зарэкамендавала сябе як "спакойная". Акрамя таго, назіральнікі адзначаюць высокі прафесіяналізм членаў акруговых выбарчых камісій.

Юрый Андрэеў, міжнародны назіральнік ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД:

"На сённяшнім этапе ніякіх парушэнняў, адхіленняў ад заканадаўства Рэспублікі Беларусь не выяўлена. Улічваючы вопыт папярэдніх выбарных кампаній, гэтая таксама праходзіць ціха, спакойна і арганізавана. Насельніцтва гатова да гэтага і выбірае сваіх кандыдатаў пакуль, а потым ужо і дэпутатаў".