Каментарыі МЗС Беларусі з нагоды рашэння Украіны адмяніць спецпошліны

8 августа 2014
Сёння з'явіліся каментарыі МЗС Беларусі з нагоды рашэння Украіны адмяніць спецпошліны на беларускія тавары з 19 жніўня. Паведамляецца, што з даты ўваходжання ў сілу гэтага рашэння ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх тавараў у Беларусі ўжывацца не будзе. Такім чынам, цалкам ліквідуюцца ўсялякія абмежаванні ва ўзаемным гандлі. У МЗС разлічваюць, што праблемы гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Украіны надалей будуць вырашацца шляхам кансультацый.