Ключавыя аспекты развіцця беларуска-расійскіх адносін абмеркавалі ў Сочы

14 сентября 2020
Ад пытанняў двухбаковых адносін і рэалізацыі сумесных праектаў да сітуацыі пасля выбараў у Беларусі і  таго, што адбываецца на гэтым фоне як унутры краіны, так і за яе межамі. Больш чым чатыры гадзіны доўжыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы. Іх ужо ў прэсе назвалі максімальна закрытымі. Лідары дзвюх краін мелі зносіны адзін на адзін, а парадак дня сустрэчы доўга не публікаваўся. Цікавасці дадаў і той факт, што візіт у Расію Аляксандра Лукашэнкі  першы пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Перамовы А. Лукашэнкі і У. Пуціна ў Сочы

Пазіцыя афіцыйнага Мінска нязменная. Мы пацвярджаем непахіснасць беларуска-расійскага супрацоўніцтва. У тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і ваеннай сферах. Нашы краіны разам прымаюць меры і ў барацьбе з каранавірусам. Ключавыя пытанні цяперашняй сустрэчы ў Сочы ва ўступным слове  закрануў беларускі лідар. На парадку дня  рэалізацыя буйных двухбаковых праектаў, інтэграцыйныя тэмы Саюзнай дзяржавы, сумеснае рэагаванне на выклікі. Аляксандр Лукашэнка пачаў пратакольную частку (гэта значыць даступную для прэсы)  са слоў падзякі расійскаму боку і асабіста расійскаму лідару  за падтрымку ў няпросты палітычны перыяд.
 

У. Пуцін: Мы за тое, каб беларусы самі разабраліся ў сітуацыі


Уладзімір Пуцін пацвердзіў: афіцыйная Масква разглядае Беларусь як найбліжэйшага саюзніка і выканае ўсе ўзятыя абавязацельствы. Расійскі лідар яшчэ раз, але ўжо асабіста, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах і падкрэсліў, што ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны сілам звонку недапушчальна. 

Прэзідэнт Беларусі аб мітынгах у Мінску

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў схему беларускіх пратэсных уік-эндаў. У наш час інфармацыйных супрацьстаянняў навіны ў інтэрнэце падаюцца, мякка кажучы,  суб'ектыўна. Таму беларускі лідар асабіста расказаў Уладзіміру Пуціну пра тое, што адбываецца насамрэч у Мінску.
 

Прэзідэнт аб кааперацыі з Расіяй

Цеснае ўзаемадзеянне паміж краінамі прадоўжыцца ў тым ліку і ў эканоміцы,  запэўніў Аляксандр Лукашэнка. 10  мільёнаў чалавек у Расіі працуюць на прадпрыемствах, якія ў той ці  іншай ступені завязаны на кааперацыі з партнёрамі ў Беларусі. А наша краіна актыўна купляе сыравіну і камплектуючыя. Да таго ж Расія - асноўны рынак для беларускіх вытворцаў. Так, без страт у гандлі не абышлося, як, зрэшты, і ва ўсім свеце. Пандэмія ўнесла карэктывы. Плануюць нагнаць і нават дадаць. 

Бакі пацвердзілі ўзаемадзеянне і ў фінансавым сектары. Так, Расія плануе ў найбліжэйшы час выдзеліць Беларусі крэдыт  на  паўтара мільярда долараў. Абмеркавалі кіраўнікі дзяржаў і беларуска-расійскія тактычныя вучэнні. Адны з іх стартавалі сёння. 

Беларусь першай атрымае вакцыну ад каранавіруса, распрацаваную расіянамі


Гаворачы аб пандэміі, Аляксандр Лукашэнка не выключае,  што другая хваля будзе яшчэ больш магутнай. Разам з тым у Беларусі гэтага ўсплёску, як у шэрагу краін Еўропы, пакуль няма. Уладзімір Пуцін пацвердзіў: Беларусь першай атрымае вакцыну ад каранавіруса, распрацаваную расіянамі.