Кітай выступае супраць умяшання знешніх сіл у справы Беларусі

24 сентября 2020
Адказ усім, хто фантазіруе наконт інаўгурацыі, даў сёння Аляксандр Лукашэнка.  Размова адбылася падчас сустрэчы з паслом КНР у нашай краіне. Цуй Цымін завяршае дыпмісію ў Беларусі. Адносіны паміж дзяржавамі развіваюцца ва ўсіх кірунках. За год нагандлявалі больш як на пяць мільярдаў долараў, нарошчваюцца інвестыцыі. 


Ордэн Пашаны ўручаны паслу Кітая ў Беларусі 


За плённую працу ва ўмацаванні сувязяў у розных сферах - ад палітыкі да рэальнай эканомікі - прэзідэнт уручыў дыпламату ордэн Пашаны. І папрасіў перадаць лідару КНР словы падзякі за падтрымку, якую ён заўсёды аказвае Беларусі, а ў Кітаі аб'ектыўна распавесці пра сітуацыю ў нашай краіне. Пазіцыю асобных краін Аляксандр Лукашэнка назваў "неканструктыўнай" і пракаментаваў папрокі ў "таемнай" інаўгурацыі. На жаль, з ангажаванымі ацэнкамі Беларусі прыходзіцца сутыкацца не ўпершыню. Але гэта не змяняе сітуацыю: прэзідэнцкія выбары адбыліся, і абраны кіраўнік дзяржавы заняў пасаду. Наўрад ці прысутнасць польскага пасла дадала б легітымнасці.


Кітай выступае супраць умяшання знешніх сіл у справы Беларусі


Што да нашых партнёраў у Паднябеснай, то Кітай рашуча выступае супраць умяшання знешніх сіл ва ўнутраныя справы Беларусі, заявіў дыпламат. Кітайскі бок паважае шлях развіцця, абраны беларускім народам, зыходзячы з нацыянальных умоў, і цвёрда падтрымлівае намаганні ў гарантаванні незалежнасці‚ суверэнітэту і бяспекі, падкрэсліў Цуй Цымін.