Кітай удзячны Беларусі за своечасовую дапамогу

30 января 2020
Са шчырай падзякай успрынялі ў Паднябеснай імкненне Беларусі дапамагчы кітайскаму народу ў гэты складаны момант. Як запэўнілі ў Пасольстве Кітая ў Беларусі, своечасовая падтрымка дапаможа справіцца з найважнейшай задачай - прафілактыкай і барацьбой з каранавірусам.

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі : "Дзеянні Беларусі паказалі нам, што беларускі народ цвёрда падтрымлівае кітайскі народ. Гэта адлюстроўвае не толькі  рашучую падтрымку Прэзідэнтам Лукашэнкам і народам Беларусі кітайскага народа, а таксама высокі ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю". 

Бяспека жыцця народа і фізічнае здароўе заўсёды з'яўляюцца галоўнымі прыярытэтамі Пекіна.