Кіеў і самаабвешчаная ДНР завяршылі працэс развядзення войскаў у пункта Пятроўскае

12 ноября 2019
Кіеў і самаабвешчаная ДНР завяршылі працэс развядзення  войскаў у раёне населенага пункта Пятроўскае. 

Гэта можа стаць важным элементам падрыхтоўкі саміту "нармандскай чацвёркі", дзе бакі абмяркуюць далейшыя крокі па вырашэнні  сітуацыі ў рэгіёне. Як падкрэсліла прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў трохбаковай кантактнай групе,  усе перашкоды на шляху да сустрэчы ў "нармандскім фармаце" знятыя – развядзенне сіл і сродкаў у раёне пунктаў Залатое, Пятроўскае і Станіца Луганская - стала апошнім крокам у гэтым кірунку. 

З-за туману ў Мінск сёння не змог вылецець спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік. А таму пасяджэнне кантактнай групы прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.