Кэтрын Эштан: Сустрэча ў Мінску - гэта магчымасць, якую нельга прапусціць

26 августа 2014
Кэтрын Эштан напярэдадні заявіла, што сённяшняя сустрэча ў Мінску - гэта магчымасць, якую нельга прапусціць. Такая ацэнка ад Вярхоўнага камісара ЕС прагучала на Еўрапейскім палітычным форуме ў аўстрыйскім Альпбаху.


Канцлер Германіі ў інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу назвала сённяшнія перагаворы абсалютна неабходнымі. На думку Ангелы Меркель, з сітуацыі, якая склалася, магчымы толькі палітычны выхад. І ЕС, і Германія хочуць дапамагчы яго знайсці.


Ад эскалацыі канфлікту перасцерагае і кіраўнік французскага МЗС Ларан Фабіус.
Палітык адзначыў, што ніхто ў сваім розуме не можа прапаноўваць ваяваць з Расіяй, забыўшыся пра гісторыю і геаграфію.


У той жа час кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатовая да правядзення перагавораў па Украіне ў любым фармаце. Міністр дадаў, што галоўным пытаннем парадку дня будуць эканамічныя сувязі Украіны з Мытным саюзам і ЕС.