Казахстан святкуе Дзень незалежнасці

16 декабря 2019
Казахстан адзначае Дзень незалежнасці. Краіна аб’явіла дзяржаўны суверэнітэт роўна 28 гадоў  таму пасля распаду СССР. З нагоды  нацыянальнага свята ў Нур-Султане і іншых буйных гарадах сёння праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, працуюць фестывалі і кірмашы. Завершацца народныя гулянні па традыцыі феерверкам.

З Днём незалежнасці Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дружалюбныя адносіны паміж Мінскам і Нур-Султанам будуць і надалей умацоўвацца.