Казахстан адзначае вялікую ролю Беларусі ва ўрэгуляванні праблем бяспекі ў Еўропе

31 октября 2018
Такую заяву зрабіў старшыня Сената парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падчас сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам. Касым-Жамарт Такаеў адзначыў, што Мінск па праве быў выбраны месцам правядзення пасяджэння асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. На яго думку, значнасць Беларусі на міжнароднай арэне сур'ёзна ўзрастае, і Казахстан будзе садзейнічаць міратворчай місіі нашай краіны. У сваю чаргу Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу на важкі ўклад Мінска ў працэс урэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, а Астаны - у вырашэнне крызісных пытанняў у Сірыі.