Кандыдаты прадстаўляюць свае праграмы выбаршчыкам з дапамогай СМІ

29 сентября 2015

Па два тэлевізійныя і па адным радыёвыступленні ўжо выкарысталі Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч. У кожнага з кандыдатаў засталося яшчэ па адным выступленні. Заўтра ў 6:10 раніцы ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё прагучыць выступленне лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча. Па жаданні самога кандыдата яго прамова будзе транслявацца ў запісе.

Сяргей Гайдукевіч, кандыдат у Прэзідэнты Беларусі: "Кожны дзень у паездцы, кожны дзень сустрэчы з выбаршчыкамі. Адчуваецца такая паўнавартасная, буйная палітычная падзея. Я рады таму, што я магу ўсюды быць, нават хацелася б, каб яшчэ дзён 30 дадалі, таму што зараз аб'язджаю рэгіёны. Гэта вельмі вялікая справа, калі з людзьмі размаўляеш менавіта тэт-а-тэт. Уражанне добрае".

Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч выступяць на радыё раніцай 2 кастрычніка. А ўжо 3-га чысла, нагадаем, а 17-й гадзіне на "Беларусь 1" пройдзе самы відовішчны этап агітацыі - тэледэбаты кандыдатаў у Прэзідэнты.