Кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ў Беларусі вылучаны 22 тысячы 700 чалавек

12 января 2018

Найбольшая палітычная актыўнасць назіраецца ў сталіцы - на адну акругу ў сярэднім па 6 прэтэндэнтаў. Пасля рэгістрацыі кандыдаты пачнуць агітацыю. Нагадаем, мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13-га па 17-га.