Якім павінен быць дэпутат? Погляд палітолага

18 февраля 2018

Якім павінен быць дэпутат - свой погляд выказваюць і палітолагі. Паводле іх меркавання, гэта сур'ёзная галіна ўлады, якая займаецца рашэннем практычных пытанняў у сваім рэгіёне. Праблем, якія датычацца кожнага.

Аляксей Бяляеў, палітолаг: "Дэпутаты мясцовых Саветаў - гэта людзі, якія ўпаўнаважаныя самімі грамадзянамі. Гэта людзі, якія з'яўляюцца такімі ж звычайнымі жыхарамі, таму матывацыя іх дзейнасці - гэта іх уласнае жыццё. Жывячы ў тым жа доме, як іх выбаршчыкі, яны дзейнічаюць з уласных інтарэсаў".

Аляксей Дзермант, палітолаг: "Як правіла, людзі выбіраюць прафесіяналаў. Тых, якія ўжо чымсьці кіруюць, тых, якія ўжо могуць нешта зрабіць. Калі ён яшчэ можа вырашаць праблемы простых людзей, гэта значыць, што ён адбыўся як палітык, як кіраўнік і гэтак далей. Гэта першы паверх, першы іспыт. Зараз выбіраюць гэтых людзей. Іх шмат па ўсёй краіне. Па сутнасці, гэта сацыяльны ліфт".