Якія пытанні будзе вырашаць УНС? Прывядзенне шэрагу законаў у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці

13 декабря 2022

Стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця - такую ролю адводзяць Усебеларускаму народнаму сходу ў сучасных рэаліях. Дапрацаваны праект закона аб УНС сёння разам з асобнымі палажэннямі закона аб палітычных партыях абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці у адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. Гэта асноўная прычына змяненняў. Якім павінна стаць народнае веча? Хто будзе ўваходзіць у склад дэлегатаў? За апошнія некалькі месяцаў законапраект аб УНС прайшоў не адно грамадскае абмеркаванне. Што думаюць людзі - прапановы і карэктывы - усё ўлічылі. Веча павінна стаць пляцоўкай для дыялогу прадстаўнікоў абсалютна розных слаёў грамадства. Гэта месца, дзе будуць прымацца стратэгічныя рашэнні, таму людзей, якія не занятыя ў эканоміцы або грамадскім жыцці краіны, тут, вядома, не будзе. Але пры гэтым УНС не стане "саветам чыноўнікаў", як памылкова мяркуе частка людзей. Веча застаецца абсалютна народным.

Роля УНС - стабілізатар беларускага грамадства

Паводле слоў Прэзідэнта, грамадства павінна зразумець важнасць дыялогу менавіта на пляцоўцы УНС. Сам механізм абрання дэлегатаў стане гарантам прысутнасці ўсіх меркаванняў, значыць рашэнні будуць прымацца цывілізавана, а не на вуліцы. Пры гэтым УНС не будзе ўмешвацца ў працу дзяржорганаў - гэта таксама прынцыповае дапаўненне.

Партыі павінны прытрымлівацца асноўнага вектару знешняй і ўнутранай палітыкі

Што датычыцца закона аб палітычных партыях, галоўнае выпрацаванае патрабаванне: партыі павінны працаваць, адштурхоўваючыся ад унутраных інтарэсаў краіны. Адпаведна іх пазіцыі па знешняй палітыцы таксама павінны суадносіцца з асноўным курсам. Прасцей кажучы, спрачацца можна, "нельга быць замежным агентам". Новыя партыі відавочна будуць з'яўляцца. Пры гэтым, паводле слоў Прэзідэнта, "адбудзецца ачыстка ад выпадковых спадарожнікаў".

Абодва дакументы ў найбліжэйшы час адправяцца на разгляд у Палату прадстаўнікоў.