Як арганізаваная работа з выбаршчыкамі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку

12 октября 2015

Сёння беларусы галасавалі і, дарэчы, працягваюць галасаваць па ўсім свеце - ад Японіі да Амерыкі. 49 участкаў было створана ў 37-мі дзяржавах планеты.

Самае вялікае прадстаўніцтва ў Расіі і Польшчы - па чатыры ўчасткі, у Германіі, Кітаі, Італіі, Латвіі і ЗША - па два. Грамадзяне Беларусі прагаласавалі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і В'етнаме, Вялікабрытаніі і Ізраілі, у Францыі і Арабскіх Эміратах. Адзін грамадзянін уключаны ў спіс толькі на адным участку для галасавання. Калі ў нас выбары ўжо падышлі да канца, то ў краінах іншага паўшар'я галасаванне яшчэ працягваецца. Для нашых грамадзян у ЗША выбарчыя ўчасткі закрыюцца, калі ў Мінску будзе тры гадзіны ночы.

Некаторыя галасавалі датэрмінова, як, напрыклад, жонка вядомага рок-музыканта Джо Ліна Цёрнера Мая Козырава. Як арганізаваная работа з выбаршчыкамі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку, раскажа старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Павел Шыдлоўскі:

"На тэрыторыі Злучаных Штатаў участкі для галасавання адчыненыя на тэрыторыі пасольства Беларусі ў Вашынгтоне і генконсульства ў Нью-Ёрку. Сёння на гэтых участках пачалося галасаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна жывуць або часова знаходзяцца ў ЗША. Мы разумеем, што ўчасткі ў Амерыцы, змешчаныя на Заходнім паўшар'і, апошнія, дзе будзе праходзіць галасаванне. Участкі закрыюцца а 8-й гадзіне вечара, і вынікі будуць падлічаныя і накіраваныя ў Мінск. У Мінску ў гэты час ужо будзе глыбокая ноч. Нам прыемна бачыць, як нашы грамадзяне - і маладыя, і пажылыя - прыходзяць на ўчасткі ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку. Ёсць, дарэчы, тыя, каму толькі што споўнілася 18 гадоў і хто галасуе ўпершыню ў сваім жыцці. На днях генконсульства ў Нью-Ёрку наведаў вядомы амерыканскі рок-музыкант Джо Лін Цёрнер з жонкай Маяй Козыравай, і Мая Козырава прагаласавала на ўчастку ў Нью-Ёрку".