Як выпрабаванні загартавалі беларусаў на працягу гісторыі - у рубрыцы "Скрыншот"

13 сентября 2022
Вытокі беларускай дзяржаўнасці сыходзяць глыбока ў стагоддзі. На працягу ўсёй гісторыі нашы продкі імкнуліся да фарміравання ўласнай дзяржавы. Жаданне жыць на сваёй зямлі і прымаць самастойныя рашэнні знайшло адлюстраванне ў тым, як беларусы супрацьстаялі спробам экспансіі. Адным з трагічных перыядаў нашай гісторыі стаў генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Усе гэтыя выпрабаванні, якія выпалі на долю нашага народа, загартавалі і выкрышталізавалі сучасных беларусаў. Падрабязней - у рубрыцы "Скрыншот".