Кадры для рэгіёнаў і не толькі. Прэзідэнт сёння зрабіў шэраг прызначэнняў. Ратацыя вертыкалі ў чатырох раёнах краіны, а таксама ў кіраўніцтве Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай абласцей, у Мінску на ўзроўні намеснікаў і ў самім Гомелі. Новы гендырэктар на маторным заводзе. Трэба не проста вызначыцца, каму які кавалак працы даручыць. Прэзідэнт падчас такіх сустрэч робіць акцэнт на тым, што важна тут і зараз.
Выканальніцкая дысцыпліна на месцах, прыняцце рашэнняў без цяганіны і клопат пра людзей - гэта нязменна. Але сёння яшчэ прагучалі ўстаноўкі ад Прэзідэнта па зарплаце, працы прадпрыемстваў, з якіх сышлі іншаземцы, а таксама па падтрымцы прагрэсіўных IT-сектараў на прамысловых гігантах.
Зводзіцца ўсё да простага: будзе парадак з кадрамі, будзе працаваць эканоміка - усё вытрымаем. Падрабязнасці ў Наталлі Брэвус (відэа).













