Кабул зацікаўлены ў рамонце сваіх верталётаў і іншай ваеннай тэхнікі ў Беларусі

14 июня 2016

Пра гэта заявіў сёння віцэ-спікер сената Афганістана Фархад Гулям Сахі на сустрэчы з намстаршыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім. Адзначым, парламенцкая дэлегацыя з Афганістана ўпершыню ў гасцях у нашых дэпутатаў. Беларусь бачыць у гэтай краіне новага партнёра для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва. Гэта і наладжванне міжпарламенцкіх сувязяў, і жаданне актывізаваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Афганістану неабходная таксама падтрымка Беларусі на міжнароднай арэне ў пытанні барацьбы з наркатрафікам, нелегальнай міграцыяй і тэрарызмам.